Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрытрацы́ты, ‑аў; адз. эрытрацыт, ‑а, М ‑цыце, м.

Чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін.

[Ад грэч. erythros — чырвоны і kýtos — клетка.]

эрытэ́ма, ‑ы, ж.

Спец. Пачырваненне асобных участкаў скуры ў выніку прыліву крыві і расшырэння сасудаў.

[Ад грэч. erýthēma — чырвань.]

э́рэ, нескл., н.

У скандынаўскіх краінах — дробная разменная манета, сотая частка кроны.

[Дацк. øre, нарв. øre, швед. öre.]

эрэ́кцыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі — набуханне і зацвярдзенне мужчынскага палавога члена пры палавой узбуджанасці.

[Ад лац. erectio]

эрэты́зм, ‑у, м.

У фізіялогіі — павышаная нервова-псіхічная ўзбуджальнасць і раздражняльнасць.

[Грэч. erethisma.]