Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эміра́т, ‑а і ‑у, ДМ ‑раце, м.

1. ‑у. Сістэма дзяржаўнага кіравання ў феадальных мусульманскіх краінах. Улада эмірату.

2. ‑а. Феадальная дзяржава, на чале якой стаіць эмір. Утварэнне эмірата.

эмірыто́н, ‑а, м.

Электронны музычны інструмент з рэгістравай клавіятурай.

[Ад першых літар слоў: электрычны музычны інструмент, прозвішчаў двух яго канструктараў Рымскага-Корсакава і Іванова і слова тон.]

эміса́р, ‑а, м.

Уст. Асоба, якая пасылаецца неафіцыйна ў другую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем.

[Ад лац. emissarius — пасланец.]

эміса́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эмісара, належыць яму. Эмісарскія паўнамоцтвы. Эмісарскія сувязі.

эміса́рства, ‑а, н.

Выкананне абавязкаў эмісара.

эмісі́йны 1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з эмісіяй ​1. Эмісійная палітыка. Эмісійны банк (які мае права выпускаць банкноты).

эмісі́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дзейнічае пры дапамозе эмісіі ​2. Эмісійны мікраскоп. Эмісійны фотаэлемент.

эмі́сія 1, ‑і, ж.

Спец. Выпуск банкнотаў, папяровых грошай і каштоўных папер. Інфляцыйная эмісія. Эмісія пазыкі.

[Лац. emissio — выпуск.]

эмі́сія 2, ‑і, ж.

Спец. Выпраменьванне, выдзяленне якім‑н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш. Электронная эмісія.

[Лац. emissio — выпраменьванне, выпуск.]

эмітава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Спец. Правесці (праводзіць) эмісію ​1.

[Ад лац. emittere — выпускаць.]

эмітава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Спец. Выдзеліць (выдзяляць) электроны.

[Ад лац. emittere — выпраменьваць, выпускаць.]

эмітэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Той, хто ажыццяўляе эмісію ​1 (дзяржава, банк, установа.)

[Ад лац. emittens, emittentis — які выпускае.]

э́мка, ‑і, ДМ эмцы; Р мн. эмак; ж.

Разм. Легкавы аўтамабіль маркі «М» (эм). У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».