фагапрафіла́ктыка, ‑і,
Выкарыстанне прэпаратаў бактэрыяфагу для папярэджання некаторых інфекцыйных захворванняў.
фагапрафіла́ктыка, ‑і,
Выкарыстанне прэпаратаў бактэрыяфагу для папярэджання некаторых інфекцыйных захворванняў.
фагаты́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на фагоце.
фагатэрапі́я, ‑і,
Лячэнне інфекцыйных захворванняў прэпаратамі бактэрыяфагу.
фагацыта́рны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца фагацытам.
фагацы́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фагацыта.
фагацыто́з, ‑у,
Актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у тым ліку і бактэрый.
фагацы́ты, ‑аў;
Клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у тым ліку і бактэрыі.
[Ад грэч. phagos — пажыральнік і kytos — клетка.]
фаго́т, ‑а,
Драўляны духавы музычны інструмент тэнарова-басовага дыяпазону з канічным каналам і падвойнай трысцінкай.
[Іт. fagotto.]
фаго́тавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і фаготны.
фаго́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фагота; такі, як у фагота.