Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плюхце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Плюхаць, хлюпаць. Конь — Ножык клыгаў, аступаўся, Вада пад коламі плюхцела. Колас.

плюш, ‑у, м.

Тканіна, у якой ворс радзейшы, але вышэйшы, чым у аксаміце. На сцэне стаяў стол, накрыты, як у важнай установе, чырвоным плюшам, на стале графік з вадою. Грамовіч.

[Ням. Plüsch ад лац. pilus — волас.]

плю́шавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плюшу. Плюшавая фабрыка. // Зроблены з плюшу або пакрыты плюшам. Плюшавая дарожка. Плюшавы мішка. Плюшавая канапа.

плю́шаўка, ‑і, ДМ ‑шаўцы; Р мн. ‑шавак; ж.

Разм. Плюшавы жакет на ваце або на ваціне. У дзвярах новага дома стаяла бабка. Бледны твар. Сівыя валасы з-пад шэрай вязанай хусткі, жакет-плюшаўка. Арабей.

плю́шнік, ‑у, м.

Тое, што і аер. Ужо зелянелі пад сонцам чароты ды плюшнікі. Чорны.

плюшч, ‑у, м.

Паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры. Над ганачкам павісаў гірляндамі плюшч — ён разросся так густа і нізка, што зусім закрыў дзверы. Пестрак.

плю́шчавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плюшчу. Плюшчавы ліст. // Абвіты плюшчом.

плю́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад плюшчыць ​2.

плюшчападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд плюшчу, падобны на плюшч. Плюшчападобныя расліны.

плюшчы́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для плюшчэння. Плюшчыльны станок.