Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

медналіце́йшчык, ‑а, м.

Рабочы медналіцейнага завода.

меднало́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард. Тупы, упарты. Медналобы галавацяп.

меднапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракаткі медзі, займаецца пракаткай медзі. Меднапракатны завод.

ме́днік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстра-механік, каваль, слесар, меднік і сталяр. Караткевіч.

ме́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вырабу або рамонту рэчаў з медзі і з іншых каляровых металаў.

2. у знач. наз. ме́дніцкая, ‑ай, ж. Майстэрня па рамонту або вырабу такіх рэчаў.

ме́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін.

2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё. // У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.

3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.

4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог. Танк.

•••

Медны лоб гл. лоб.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

медперсана́л, ‑у, м.

Медыцынскі персанал.

медпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Пункт медыцынскай дапамогі.

медрабо́тнік, ‑а, м.

Медыцынскі работнік.

медсанба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Медыка-санітарны батальён. Тут быў паходны медсанбат — Яго хаваў густы бярэзнік Ад лязгу гусеніц жалезных, Ад грому дальніх кананад. Гаўрусёў.