Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

з’яда́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да з’есціся.

2. Зал. да з’ядаць.

з’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да з’есці.

з’ядзе́нне, ‑я, н.

У выразе: на з’ядзенне каму (аддаць, пакінуць, застацца і пад.) — а) каб хто‑н. з’еў. На з’ядзенне ваўкам; б) перан. пад поўную ўладу, на расправу каму‑н.

з’ядна́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан з’яднанага. З’яднанасць радоў партыі. З’яднанасць савецкіх народаў.

з’ядна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. з’яднаць (у 2, 3 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. з’яднацца.

з’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад з’яднаць.

2. у знач. прым. Дружны, аднадушны. З’яднаны калектыў.

з’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Зліцца, злучыцца з кім‑, чым‑н., утварыўшы адно цэлае; аб’яднацца. З калгасам імя Дзяржынскага з’ядналіся яшчэ тры калгасы. «Маладосць».

2. перан. Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў.

з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.

2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.

з’ядно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. з’ядноўваць — з’яднаць.

з’ядно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да з’яднацца.

2. Зал. да з’ядноўваць.