Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велаго́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да велагоншчык.

веладро́м, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяваная пляцоўка для веласіпедных гонак і трэніровак.

[Ад вела... і грэч. dromos — бег, месца для бегу.]

велазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Веласіпедны завод.

велака́мера, ‑ы, ж.

Камера для веласіпеда.

велакро́с, ‑у, м.

Веласіпедныя гонкі па перасечанай мясцовасці.

велапакры́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Пакрышка веласіпеднага кола.

веласіпе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Двух- або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух нагамі.

[Ад вела... і лац. pēs, pedis — нага.]

веласіпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да веласіпеда. Веласіпедны завод. Веласіпедныя камеры. Веласіпедны спорт.

веласіпеды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

веласіпеды́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да веласіпедыст.