Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аці́снуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аціснуць.

аці́снуць, ацісну, аціснеш, ацісне; зак.

Тое, што і абціснуць.

аціха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аціхнуць.

аці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аціх, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з’явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.

3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль. // Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.

ацішэ́ць, ‑эе; зак.

Тое, што і аціхнуць.

ацтэ́кі, ‑аў; адз. ацтэк, ‑а, м.

Індзейская народнасць Мексікі.

ацтэ́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ацтэкаў. Ацтэкская мова.

ацыдафілі́н, ‑у, м.

Малако, сквашанае з дапамогай асобых бактэрый.

ацыдафі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ацыдафіліну. Ацыдафільная палачка. Ацыдафільнае малако.

ацыклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Спец. Выраўнаваць, зрабіць гладкая паверхню чаго‑н. драўлянага з дапамогай цыклі або цыклявальнага станка.