Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасфары́цца, ‑рыцца; незак.

Свяціцца фасфарычным святлом. Але раптам мора пачало святлець, фасфарыцца, нібы нехта свяціў з яго глыбіні вялікім ліхтаром. Рамановіч.

фасфары́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць фасфарычнага.

фасфары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які свеціцца бледным святлом, як фосфар. Унізе ўспухалі і біліся хвалі, ззаду карабля свяцілася фасфарычным бляскам шырокая акіянская дарога. Гамолка.

фасфа́т, ‑у, М ‑фаце, м.

Спец. Соль фосфарнай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.

фасфа́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і фасфатны.

фасфа́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фасфату; які мае ў сваім складзе фасфат. Фасфатныя ўгнаенні.

фасфі́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Хімічнае злучэнне фосфару з металам. Фасфід медзі.

[Ад слова фосфар і грэч. eidos — від.]

фасфі́давы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і фасфідны.

фасфі́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фасфіду.

фа́сцыя, ‑і, ж.

Тонкая абалонка са злучальнай тканкі, якая пакрывае асобныя мышцы або групы іх, а таксама некаторыя органы.

[Ад лац. fascia — павязка.]