Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плюма́ж, ‑а, м.

Аздабленне з пер’яў на галаўным уборы і на конскай збруі.

[Фр. plumage.]

плю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да пляваць.

•••

Плюнуць у твар — зняважыць каго‑н.

Раз плюнуць — зрабіць што‑н. вельмі лёгка, без намагання.

Хоць ты ў вочы плюнь — аб немагчымасці пазбавіцца ад назойлівасці каго‑н.

плюр, ‑у, м.

Спец. Тонкая празрыстая папера, накрытая клеевым слоем, якая ўжываецца ў літаграфіі.

[Фр. pelure.]

плюралі́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны філасофскі погляд, паводле якога свет складаецца з мноства самастойных і незалежных адна ад адной сутнасцей.

[Ад лац. pluralis — множны.]

плюралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік плюралізму.

плюралісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плюралізму.

плюра́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: плюральны вотум гл. вотум.

плюс 1, ‑а, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які ставіцца паміж лічбамі для абазначэння складання. Два плюс два будзе чатыры. // Такі ж знак перад лічбай для вызначэння таго, што лічба гэтая дадатная, г. зн. большая, чым нуль. Тэмпература паветра плюс дзесяць градусаў.

2. Крыжык, які ставіцца пры школьнай ацэнцы і абазначае некаторае перавышэнне яе. Чатыры з плюсам.

3. у знач. нязм. Акрамя таго, з дабаўленнем. Дэвіз павінен быць такі: «Вучоба плюс праца!» «Звязда».

4. перан. Дадатны бок, перавага. — Калі ім [сялянам] ўдасца зямлі не даць [Пілацееву], гэта будзе велізарнейшым плюсам у палітычным расце сялянства. Галавач.

[Ад лац. plus — больш.]

плюс 2, ‑у, м.

Спец. Тое, што і кумач.

плюсава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для плюсавання. Плюсавальная машына.

плюсава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюсаваць.