Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метэарагра́фія, ‑і, ж.

Апісанне метэораў.

[Ад грэч. metéōra — атмасферныя з’явы і gráphō — пішу.]

метэаралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метэаралогіі. Метэаралагічная станцыя. Метэаралагічныя назіранні. Метэаралагічныя ўмовы.

метэарало́гія, ‑і, ж.

Навука аб зямной атмасферы, яе будове, уласцівасцях і фізічных працэсах, якія адбываюцца ў ёй.

[Ад грэч. metéōros — атмасферныя з’явы і logos — вучэнне.]

метэаро́граф, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнай запісу тэмпературы, ціску і вільготнасці паветра ў высокіх слаях атмасферы.

[Ад грэч. metéōros — атмасферныя з’явы і graphō — пішу.]

метэаро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.

метэары́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.

[Ад грэч. metéōros — які лунае ў паветры.]

метэары́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метэарыта, метэарытаў. Метэарытны пыл.

метэары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метэора і да метэарыта.

метэаслу́жба, ‑ы, ж.

Спец. Арганізацыя, якая займаецца зборам і перадачай метэаралагічнай інфармацыі і складаннем прагнозаў пагоды; метэаралагічная служба.

метэаспадаро́жнік, ‑а, м.

Спец. Штучны спадарожнік, прызначаны для метэаралагічных назіранняў; метэаралагічны спадарожнік.