Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чатырохго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу тэрмінам у чатыры гады.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была чатыры гады назад. Адзначыць чатырохгоддзе шлюбу.

чатырохгра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела. абмежаванае чатырма гранямі. // Прадмет у форме такога геаметрычнага цела.

чатырохгра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае чатыры грані. Чатырохгранная прызма.

чатырохдзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца чатыры дні. Чатырохдзённы адпачынак. // Разлічаны на чатыры дні. Чатырохдзённы запас харчоў.

чатырохжа́берныя, ‑ых.

Падклас галаваногіх малюскаў з дзвюма парамі жабраў.

чатырохжа́бравыя, ‑ых.

Разм. Тое, што і чатырохжаберныя.

чатырохканто́вы, ‑ая, ‑ае.

З чатырма кантамі. Лейцы туга зашмаргнуліся на чатырохкантовай бэльцы. Галавач.

чатырохкапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў чатыры капейкі.

2. Коштам у чатыры капейкі. Чатырохкапеечны аловак.

чатырохкла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чатыры класы, складаецца з чатырох класаў. Чатырохкласная школа.

2. У аб’ёме чатырох класаў. Чатырохкласная адукацыя.

чатырохко́лерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сваёй афарбоўцы чатыры колеры. Чатырохколерная радуга.

2. Спец. Які ўзнаўляе відарыс пры дапамозе чатырох колераў. Чатырохколерная фатаграфія.