Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фарысе́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.

2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.

[Ад стараж.-яўр. pārāš.]

фарысе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы; Р мн. ‑сеек; ж.

Жан. да фарысей (у 2 знач.).

фарысе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

фарысе́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фарысея (у 1 знач.).

2. Уласцівы фарысею (у 2 знач.); ханжаскі, крывадушны. Акопы заараў стальны парог, Прабітыя ў зямлі сатлелі каскі, Жалезныя крыжы, падковы, спражкі, Дзе фарысейскі надпіс: «З намі бог». Жычка.

фарысе́йства, ‑а, н.

1. Вучэнне фарысеяў.

2. Паводзіны фарысея (у 2 знач.), ханжаства, крывадушнасць.

фарэ́йтар, ‑а, м.

Кучар, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

[Ням. Vorreiter.]

фарэ́йтарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарэйтара; уласцівы фарэйтару. Фарэйтарскае сядло.

фарэ́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарэлі. Фарэлевая гаспадарка. Фарэлевая юшка.

фарэ́ль, ‑і, ж.

Тое, што і стронга. — Гэта ж фарэлі, мы з таткам лавілі такіх! — з захапленнем паказаў на іх Томі. Лынькоў. Увогуле ж афарбоўка фарэлі няўстойлівая і залежыць ад колеру дна і ступені празрыстасці вады ў вадаёме. Матрунёнак.

[Ням. Forelle.]

фарэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарэлі, звязаны з развядзеннем фарэлі. Фарэльная сажалка.