Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меты́зы, ‑аў; адз. няма.

Стандартызаваныя металічныя вырабы (пераважна металічныя стужкі, дрот і вырабы з іх).

меты́л, ‑у, м.

Група атамаў, у састаў якой ўваходзяць адзін атам вугляроду і тры атамы вадароду (з’яўляецца састаўной часткай многіх арганічных злучэнняў).

[Фр. méthyle.]

меты́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метылу; у састаў якога ўваходзіць метыл. Метылавы спірт.

метыле́н, ‑у, м.

Група атамаў, у састаў якой ўваходзяць адзін атам вугляроду і два атамы вадароду (з’яўляецца састаўной часткай многіх арганічных злучэнняў).

[Фр. méthyléne.]

метыле́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метылену. Метыленавая група.

меты́с, ‑а, м.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ў выніку метызацыі.

2. Патомак ад шлюбу людзей розных рас.

[Фр. métis.]

меты́ска, ‑і, ДМ ‑тысцы; Р мн. ‑тысак; ж.

Жан. да метыс (у 2 знач.).

меты́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метыса (у 1 знач.). Метысная парода авечак.

метэа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «метэаралагічны», напрыклад: метэаназіранне, метэастанцыя.

метэазво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Метэаралагічная зводка.