Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метрдатэ́ль, ‑я, м.

1. Распарадчык у рэстаране або гасцініцы.

2. Старшы лакей у багатым дваранска-памешчыцкім доме.

[Фр. meître d'hôtel — гаспадар гасцініцы.]

метро́, нескл., н.

Тое, што і метрапалітэн.

[Фр. métro.]

метро́вы, ‑ая, ‑ае.

Памерам, даўжынёю ў адзін метр. [Сабака] на момант прысеў, зноў падняўся і метровымі скачкамі сігануў у ельнік. Ляўданскі. — А-ах! Шчупак!.. Метровы, шырачэзны і гэтакі прыгожы — ажно зіхаціць увесь. Карамазаў.

метро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне метралогіі.

метро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм.

1. Мерка (звычайна двухметровая) для падліку чаго‑н. у метрах. Косцік з вельмі гаспадарлівым і заклапочаным выглядам прайшоў паўз.. [мужчын] да калгаснага двара з метроўкаю на плячы. Чорны.

2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжынёю ў адзін метр. Дошка-метроўка.

ме́трыка 1, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

1. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае вершаскладанне і намер верша. // Сукупнасць памераў верша. Інверсія, якой карыстаўся вопытны паэт-перакладчык, дапамагла яму перадаць і сэнс і метрыку шаўчэнкаўскага верша. Палітыка. Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, хоць яго некаторыя вершы збіваюцца на сілабічную метрыку, усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

2. Вучэнне аб метры ​2 (у 2 знач.).

[Грэч. metrikē.]

ме́трыка 2, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.

[Лац. matricula.]

метры́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Ужываецца ў выразе: метрычная сістэма мер гл. сістэма.

метры́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метрыкі ​1 (у 1 знач.). Класічная цвёрдасць страфы і радка паказвае на тое, што паэт шукаў новага не ў рытмічнай схеме, хаця і не баяўся складанай метрычнай задачы. У. Калеснік.

метры́чны 3, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з запісамі актаў нараджэння; які мае адносіны да метрыкі ​2. Метрычная кніга. Метрычнае пасведчанне.

ме́тчык, ‑а, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым‑н.

метыза́цыя, ‑і, ж.

Скрыжаванне розных народ жывёлы, а таксама розных сартоў раслін для паляпшэння пароды, сорту.

[Фр. metisation, ад лац. miscere — змешваць.]

меты́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метызаў; звязаны з вытворчасцю метызаў. Метызны завод.