Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фармава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармаваць.

фармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фармаваць.

фармава́цца, ‑муецца; незак.

1. Спец. Набываць якую‑н. форму ў працэсе апрацоўкі, штампоўкі або адліўкі.

2. Зал. да фармаваць.

фармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што.

Спец.

1. Апрацоўваючы, адліваючы, штампуючы, надаваць чаму‑н. адпаведную форму. Дзяўчаты і хлопцы фармуюць на новым таку саманную цэглу. Брыль. — Каб былі мадэлі — мы б усё адлілі. А то — хоць на свой нос фармуй. Чорны. // Абразаючы, надаваць (дрэву, кусту) пэўную форму.

2. Рабіць форму для адліўкі, ліцця чаго‑н.

фармавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Прыгодны для адліўкі вырабаў у формах (у 6 знач.). Фармавая гліна.

2. Зроблены ў форме (у 6 знач.). Толя з Міхасём таксама выбралі сабе па буханцы фармавога хлеба. Якімовіч.

фармазме́на, ‑ы, ж.

Спец. Змена формы чаго‑н. Фармазмена металу.

фармазо́н, ‑а, м.

Разм. уст. Тое, што і франкмасон. Фармазоны здаліся.. [Загорскаму] аж да немагчымасці нуднымі, — сядзяць сабе.., як шчуры, са сваімі цыркулямі ды малаткамі, адцягнулі сцены чорным аксамітам, адабралі ад свету яго фарбы. Караткевіч. // перан. Вальнадумец. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Войцік:] — Яму давяраюць. Дзіўна толькі, як не раскусілі гэтага фармазона? Машара.

фармазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да фармазон.

фармазо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. уст. Які мае адносіны да фармазонства, фармазона. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе і грошы назад вернуцца. Калюга.

фармазо́нства, ‑а, н.

Разм. уст. Тое, што і франкмасонства.