Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

факультэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Аддзяленне вышэйшай павучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін. Лёня паступіў на біялагічны факультэт універсітэта і пачаў спецыялізавацца ў сваёй любімай навуцы пра птушак — арніталогіі. В. Вольскі.

•••

Рабочы факультэт — у СССР з 1919 да канца 30‑х гадоў агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочай і сельскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе; рабфак.

[Ням. Fakultät ад лац. facultas — магчымасць.]

факультэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да факультэта. Факультэцкі сход.

факусі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеяслова факусіраваць.

факусі́равацца, ‑руецца; незак.

Спец.

1. Збірацца ў фокусе ​1 (аб прамянях).

2. Зал. да факусіраваць.

факусі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Збіраць у фокус ​1 (прамяні).

2. Знаходзіць фокус ​1.

факусіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. факусіраваць.