Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіра́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спіранта; з’яўляецца спірантам. Спірантныя гукі.

спірахе́та, ‑ы, ДМ ‑хеце, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае выгляд доўгай спіральнай ніткі.

[Ад грэч. speira — выгіб і chaitē — валасы.]

спіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сперціся.

2. Абл. Спрачацца. Вечна .. [настаўнік са швагеркай], бывала, спіраюцца, як што калі тварылася, і чаму так, а чаму не гэтак. Гарэцкі.

3. Зал. да спіраць ​2.

спіра́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сперці ​1 (у 2 знач.).

спіра́ць 2, ‑ае.

Незак. да сперці ​2.

спіро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння ёмістасці лёгкіх шляхам вызначэння аб’ёму паветра, якое выштурхоўваецца пры выдыху.

[Ад лац. spirare — дыхаць, выдыхаць і грэч. metrēo — вымяраю.]

спірт, ‑у, М ‑рце; мн. спірты, ‑оў; м.

1. толькі адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе крухмал і цукар. Бацюня расклаў інструмент, выцер спіртам рукі і пінцэт і агледзеў рану. Мележ. // Адзін з відаў такой вадкасці, які ўжываецца як алкагольны напітак. У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой, паслухаць грамафон. Чарнышэвіч.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам. Метылавы спірт. Этылавы спірт. // Лятучае рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне і тэхніцы. Камфорны спірт. Борны спірт.

•••

Вінны спірт — бясколерная вадкасць, якая атрымліваецца пры браджэнні вугляводаў; этылавы спірт.

Дэнатурацыя спірту гл. дэнатурацыя.

Мурашыны спірт — сумесь вады, мурашынай кіслаты і спірту (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Нашатырны спірт — водны раствор аміяку, празрыстая, бясколерная вадкасць з вострым пахам (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Саліцылавы спірт — спіртавы раствор саліцылавай кіслаты, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

спірта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «спірт», «спіртавы», напрыклад: спіртаачышчальны, спіртагонны.

спіртава́нне, ‑я, н.

Спец. Увядзенне ў вінаградны сок, які знаходзіцца ў стане браджэння, спірту з мэтай павелічэння моцнасці віна і захавання ў ім цукру.

спіртава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спіртаваць.

спіртава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да спіртаваць.