спо́ры, спор; адз. спора, ‑ы, ж.
1. Мікраскапічныя зачаткі некаторых раслінных арганізмаў (імхоў, папаратнікаў, грыбоў і пад.), якія служаць для размнажэння і распаўсюджвання іх, а таксама (у бактэрый) для захавання ў неспрыяльных умовах.
2. Акружаныя тоўстай абалонкай аднаклетачныя зародкі прасцейшых жывёл класа спаравікоў, якія служаць для распаўсюджвання і захавання ў неспрыяльных умовах.
[Ад грэч. spora — пасеў, семя.]
спо́рыцца, ‑рыцца; незак.
Разм. Ісці паспяхова, удавацца каму‑н. Калі чалавек працуе з ахвотаю, праца ў яго руках спорыцца. Сабаленка. Ураджай радуе, і работа спорыцца. «Звязда».
спо́саб, ‑у, м.
1. Прыём, метад ажыццяўлення, дасягнення чаго‑н. Прамысловыя спосабы здабычы торфу. Капіталістычны спосаб вытворчасці. Весці будаўніцтва эксперыментальным спосабам. Спосабы яравізацыі азімай пшаніцы. □ [Лютынскі:] Мы ж павінны паказваць больш культурныя і рацыянальныя спосабы карыстання зямлёй. Крапіва. І кожны з іх [хлопцаў] мае па плану свой спосаб рашэння задачы. Колас. Тут былі парады, як распальваць агонь у лесе: па-сібірску, паляўнічым і іншым спосабамі. Паслядовіч.
2. чаго. Парадак, характар, склад. Спосаб праўлення. Спосаб дзеянняў.
3. Рэальныя ўмовы, сродак, магчымасць ажыццяўлення чаго‑н. У пошуках спосабу жыць гэтая сям’я на некалькі год трапіла на Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь. Чорны. Па некалькі разоў у дзень Васіль перадумваў спосабы сустрэчы. Гартны.
спо́тайку, прысл.
Крадком, употай; цішком. Да панны Людмілы.. [Саханюк] не падыходзіў, хоць спотайку сачыў за ёю вельмі ўважна. Колас.
спо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Паўзком дабрацца куды‑н. і вярнуцца назад. Калі там прыціхла, .. [Рыбак] на кукішках споўзаў па шапку і зноў прыхінуўся плячамі да халоднай мураванай сцяны. Быкаў.
спо́ўзванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. споўзваць — спаўзці.
спо́ўзвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца.
Незак. да спаўзціся.
спо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спаўзці.
спо́ўнены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад споўніць 1.
спо́ўнены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад споўніць 2.