Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́сячна, безас. у знач. вык.

Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна. Чорны. [Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе. Ракітны.

ме́сячнік 1, ‑а, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.

ме́сячнік 2, ‑а, м.

Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.

ме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Месяца (у 1 знач.). Пад месячным святлом іскрыўся іней, і звонкая цішыня стаяла над сусветам. Чарнышэвіч. // Асветлены Месяцам. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца. Танк.

2. Які працягвацца месяц. Месячны адпачынак. // Якому споўніўся адзін месяц. Месячныя шчаняты. // Які належыць за месяц. Месячная зарплата. Месячная пенсія. // Разлічаны на месяц. Месячны план. □ — Пакуль вы будзеце эксперыментаваць, мы месячны план завалім, — рэзка перабіў Булай. Шыцік.

3. у знач. наз. ме́сячныя, ‑ых. Разм. Тое, што і менструацыя.

ме́сячык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да месяц (у 1 знач.).

ме́сячына, ‑ы, ж.

Гіст. Натураплата, якую штомесяц выдаваў памешчык беззямельным прыгонным сялянам.