медзь, ‑і, ж.
1. Хімічны элемент, метал чырванаватага колеру, вязкі і коўкі. // перан. Пра колер, які нагадвае колер медзі; чырвона-жоўты. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі. А неба звінела дубамі І сыпала медзь жалудоў. Пысін.
2. зб. Вырабы з гэтага металу. Не трубіў на зары гарніст, Не грымела аркестраў медзь. Панчанка.
3. зб. Разм. Медныя грошы.
медзякі́, ‑оў; адз. мядзяк, медзяка, м.
Медныя манеты, грошы. Даў .. [аканом Сцёпку] глеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу. Якімовіч.
медзяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. У склад якога ўваходзіць медзь. Медзяністая сажа.
2. Падобны колерам на медзь. Медзяністы колер.
медзяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і медны. Пажарнік скінуў з галавы медзяную шапку і перадаў яе таварышу. Чорны. За акном мільгалі вузенькія сялянскія палоскі, асветленыя вялым вераснёўскім сонцам, праплывалі бары з гонкімі медзянымі стваламі сосен. Паслядовіч.
медінстыту́т, ‑а, М ‑туце, м.
Медыцынскі інстытут.
медна...
Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: а) які мае адносіны да апрацоўкі медзі, напрыклад: медналіцейны, меднапракатны; б) у склад якога ўваходзіць медзь, напрыклад: меднааміячны, меднарудны; в) падобны чым‑н. на медзь, напрыклад: меднабароды.
медналі́сты, ‑ая, ‑ае.
З лісцямі колеру медзі. Няветліва гэты куток выглядае Сягоння ў асенняй суровай красе Зялёных бароў і дуброў медналістых... Зарыцкі.
медналіце́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліцця медзі. Медналіцейны цэх.