Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вераснёўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае дачыненне да верасня; вераснёвы. У тую вераснёўскую ноч многія работнікі леглі спаць вельмі позна. Шамякін. // Характэрны для верасня. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.

верасо́вы і (радзей) ве́расавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы. Вялюгін.

2. у знач. наз. верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.

верасо́к, ‑ску, м.

Памянш.-ласк. да верас. На зямлі ўжо няма снегу, вымыты асенні верасок выглядае зусім свежым. Кулакоўскі.

вератні́к, ‑а, м.

Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.

вераўча́ны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з вяроўкі. Вераўчаная аброць. □ Ішоў, памахваючы доўгай вераўчанай пугай, яшчэ санлівы хлопец-пастух. Мележ.

вераце́нніца, ‑ы, ж.

Від бязногай, падобнай на змяю яшчаркі.

вераце́нца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да верацяно (у 1 знач.).

верацёнападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па сваёй форме на верацяно.

верацённік, ‑а, м.

Той, хто займаецца вырабам верацён.

верацённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да верацяна (у 1 знач.). Верацённая пража.