бульбасарціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Прыстасаванне для адбору бульбы па велічыні.
бульбасхо́вішча, ‑а, н.
Збудаванне для захоўвання клубняў бульбы.
бульбаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны для ўборкі бульбы. Бульбаўборачная машына. Бульбаўборачны камбайн.
бульбацёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Машына для здрабнення бульбы пры вырабе з яе крухмалу.
бу́льбіна, ‑ы, ж.
Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.
•••
Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.
бульбо́ўнік, ‑у, м., зб.
Тое, што і бульбянік (у 1 знач.). На ўчастках, дзе бульба была выбрана, вучні сёмага класа.. адразу баранавалі, сцягвалі бульбоўнік. Пальчэўскі.
бульбя́нік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае лісце і прэлую траву і кідае на кучу сухога бульбяніку. Васілевіч.
2. ‑а. Аладка з дранай сырой бульбы; тое, што і дранік. З рук у рукі .. нам пачалі перадаваць ежу. Яйкі і хлеб, мяса і загорнутыя ў капуснае лісце бульбянікі. Мехаў.
3. толькі мн. (бульбя́нішчы, ‑аў). Беларуская страва, прыгатаваная з варанай тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак.
4. ‑а. Разм. Пра таго, хто харчуецца пераважна бульбай. На снеданне — дранікі, Бабка — на абед. Называў бульбянікамі Магілёўцаў свет. Куляшоў.
бульбя́нішча, ‑а, н.
Поле, з якога сабраны ўраджай бульбы, на якім папярэдняй культурай была бульба. [Гаспадыня:] — Незадоўга перад тым [здарэннем] мы выбралі бульбу і гусі хадзілі па бульбянішчы. В. Вольскі.
бульбяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла наздраватых бульбяных аладак. Мележ.
2. у знач. наз. бульбяна́я, ‑ой. Кафэ, у меню якога пераважаюць стравы з бульбы.
бульва́р, ‑а, м.
Шырокія прысады на гарадской вуліцы, звычайна пасярэдзіне яе. Я ўсю Беларусь абышоў, Агледзеў яе гаспадарку: Ад шыры калгасных палёў Да мінскіх бульвараў і паркаў. Матэвушаў.
[Фр. boulevard.]