Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

барака́мерны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да баракамеры. Баракамерныя выпрабаванні.

бараметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з атмасферным ціскам. Бараметрычныя вымярэнні.

бара́н 1, ‑а, м.

1. Самец авечкі.

2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран.

3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока. Лупсякоў.

4. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

•••

Уперціся як баран гл. уперціся.

Як баран на новыя вароты (глядзець) — глядзець на што‑н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы.

Як баран у аптэцы (іран.) — пра чалавека, які нічога не разумее.

Як баран у біблію (глядзець) — глядзець, нічога не разумеючы.

бара́н 2, ‑а, м.

Двухручны рубанак для стругання дошак.

барана́, ‑ы; мн. бароны; ‑рон; ж.

Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бараны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя вароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі. Сташэўскі.

баранавало́к, ‑а, м.

Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом. Бялевіч. — Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса. Грамовіч.

баранава́льшчык, ‑а, м.

Той, хто барануе. Запыленыя з ног да выгараўшых валасоў баранавальшчыкі.. былі падобны да шахцёраў. Шамякін.

баранава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да баранавальшчык.

баранава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. баранаваць.

баранава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад баранаваць.

2. у знач. прым. Апрацаваны, разрыхлены бараною. Баранаванае поле.

баранава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Паддавацца баранаванню. Дзірваністая глеба дрэнна барануецца.

2. Зал. да баранаваць (у 1 знач.).