Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

банды́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да бандыт.

бандыты́зм, ‑у, м.

Злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, арганізацыі ўзброеных паходаў. Была ўстаноўлена .. вінаватасць [Скуратовіча] у пажары і ў бандытызме. Чорны.

банды́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка. // Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа... Аўрамчык. // Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг. Грахоўскі.

бандэро́ль, ‑і, ж.

1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках. // Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:] — А вам, Міхаіл Дзям’янавіч, сёння тры тэлеграмы, дзве заказныя бандэролі і пісем штук пяць. Даніленка.

2. Папяровая наклейка на тавары, якая сведчыць аб тым, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.

[Фр. banderole.]

бандэро́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бандэролі. Бандэрольнае адпраўленне.

бані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю папяровых грашовых знакаў і бонаў.

[Фр. bonistique.]

банітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

Спец. Паказчык прадукцыйнасці лесу, які залежыць ад умоў яго вырастання.

[Лац. bonitas — дабраякаснасць.]

баніфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Накідка на цану тавараў, якасць якіх вышэйшая, чым вызначана паводле дагавору.

[Фр. bonification.]

баніцёр, ‑а, м.

Спецыяліст, які праводзіць баніціроўку.

баніціро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец.

1. Ацэнка ўрадлівасці глебы.

2. Комплексная ацэнка жывёлы паводле яе племянных і прадукцыйных вартасцей.