Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́кі, ‑аў; адз. бака, ‑і, ж.

Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі.

бакла́га, ‑і, ДМ ‑лазе. ж.

Тое, што і біклага.

баклажа́н, ‑а, м.

1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых.

2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

баклажа́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баклажана; прыгатаваны з баклажанаў. Баклажанавая ікра.

баклажа́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і баклажанавы.

бакла́н, ‑а, м.

Вялікая птушка сямейства вадаплаўных, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах, вялікіх вадаёмах.

бакла́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баклана, належыць яму.

бако́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бакоўкі. Ярашэвіч паволі ідзе да баковачных дзвярэй. Чорны.

бако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым‑н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся загасіць у сваім пакоі святло і тады ўжо запрасіў госця за сабой у бакоўку. Галавач.

баксёр, ‑а, м.

1. Спартсмен, які займаецца боксам.

2. Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі.

3. Парода службовых сабак, якія маюць круглую галаву, кароткую морду, жоўтую поўсць.