Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бавоўнасушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, агрэгат для сушкі бавоўны.

бавоўнаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з уборкай бавоўны. Бавоўнаўборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі бавоўны. Бавоўнаўборачны камбайн.

бавоўнаўбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Збор ўраджаю бавоўны.

баво́ўнік, ‑у, м.

Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, з насеннем, пакрытым валакном, з якога вырабляецца баваўняная пража.

баво́ўнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бавоўніку. Бавоўнікавае насенне.

баво́ўнішча, ‑а, н.

Поле, якое было пад бавоўнікам.