Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бабрало́ў, ‑лова, м.

Той, хто займаецца адловам баброў.

бабраня́ і бабранё, ‑няці; мн. бабраняты, ‑нят; н.

Дзіцяня бабра.

бабро́віна, ‑ы, ж.

Мяса бабра.

бабро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.

•••

Бабровы струмень гл. струмень.

Бабровыя гоны гл. гон.

бабро́ў, ‑ова.

Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.

бабро́ўнік, ‑а, м.

Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В. Вольскі.

бабры́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бабровы (у 1 знач.). Бабрыная нара.

бабры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Самка бабра.

ба́бскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампанія.

•••

Бабскія плёткі (казкі) гл. плётка ​2.

бабслеі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца бобслеем.