Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атамі́зм, ‑у, м.

Тое, што і атамістыка.

атамі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Вучэнне пра будову матэрыі, згодна якому матэрыя складаецца з асобных, надзвычай малых часцінак — атамаў.

атамісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атамістыкі. Атамістычная тэорыя.

атамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атамізму, звязаны з ім. Атамічнае вучэнне.

а́тамнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

а́тамны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.

а́тамшчык, ‑а, м.

Прыхільнік выкарыстання атамнай бомбы.

атана́льнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць у музыцы падавай асновы з яе найбольш важнай якасцю — прыцягненнем гукаў да ладавага цэнтра.

атана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атанальнасці.

атані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атаніі.