метрабу́давец, ‑даўца,
Будаўнік метрапалітэна.
метрабу́давец, ‑даўца,
Будаўнік метрапалітэна.
метрабу́даўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Метрабуда.
метра́ж, ‑у,
1. Даўжыня, велічыня чаго‑н., выражаная ў метрах.
2. Плошча якога‑н. памяшкання ў квадратных метрах.
[Фр. metrage.]
метралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метралогіі, звязаны з метралогіяй.
метрало́гія, ‑і,
Навука аб сістэмах мер і вагі.
[Ад грэч. metron — мера і logos — вучэнне.]
метранамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метранома.
метрано́м, ‑а,
Прылада з маятнікам, якая адзначае кароткія прамежкі часу (выкарыстоўваецца звычайна для вызначэння дакладнага тэмпу выканання музычных твораў або фізічных практыкаванняў).
[Ад грэч. metron — мера і nomos — закон.]
метранпа́ж, ‑а,
Работнік друкарні, які вярстае набор.
[Фр. metteur on pages — складальнік старонак.]
метрапалітэ́н, ‑а,
Гарадская электрычная чыгунка, звычайна падземная.
[Фр. métropolitain — які ёсць у сталіцы, ад лац. і грэч. mētropolis — галоўны горад, сталіца.]
метрапо́лія, ‑і,
1.
2. Капіталістычная краіна ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.
[Грэч. mētēr — маці і polis — горад.]