бу́фы, буф; адз. няма.
Пышныя і частыя зборкі ў верхняй частцы рукава. Лёдзя нават угаворвала маці надзець белае плацце, але тая не згадзілася і адзела сіні любімы касцюм — клёшную спадніцу з махрамі.. і кароткі пінжачок з буфамі і вузкім рукавом. Карпаў.
[Ад фр. bouffer — надзімацца, натапырвацца (пра матэрыю).]
бух, выкл.
1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць 1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.
буха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Адна штука печанага хлеба; булка, бохан. Хлопец, відаць, ішоў з магазіна, — у руках ён трымаў загорнутую ў газету буханку хлеба. Мележ.
бу́ханне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. бухаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
бу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да бухнуцца.
бухга́лтар, ‑а, м.
Спецыяліст па бухгалтарскай справе, які вядзе грашовую і камерцыйную справаздачнасць. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара? Крапіва.
бухга́лтарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да бухгалтар.
бухга́лтарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бухгалтэрыі, да бухгалтара. Бухгалтарскія курсы. Бухгалтарскі ўлік. Бухгалтарскія кнігі.