Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

балага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Крыўляцца, блазнаваць.

балага́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да балагана. Балаганны будынак. Балаганная пацеха.

2. перан. Разм. Грубы, пошлы, штукарскі.

балага́нства, ‑а, н.

Разм. Блазнаванне, крыўлянне, апашленне чаго‑н.

балага́ншчык, ‑а, м.

1. Уст. Гаспадар балагана. // Балаганны камедыянт, штукар.

2. Разм. зневаж. Крыўляка, паяц.

балага́ншчына, ‑ы, ж.

Разм. Грубае, пошлае штукарства.

балаго́л, ‑а, м.

Уст. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж. С. Александровіч. // Спецыяльная фурманка для перавозу грузаў ці людзей.

балаго́льскі, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да балагола, уласцівы балаголу. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень. Корбан.

2. Звязаны з балагольствам. Балагольскі промысел.

балаго́льства, ‑а, н.

Уст. Занятак, промысел балагола.

бала́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Вершаваны твор асобай формы на легендарную ці гістарычную тэму.

2. Музычны твор эпічнага характару для голасу або інструмента.

[Фр. ballade.]

бала́дны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы баладам. Баладны сюжэт.