Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́ры 1, ‑ая, ‑ае.

Шаравата-карычневы. Бурыя скалы. Бурыя тарфянікі. □ Спіна ў ліня мае цёмна-бурую афарбоўку, бакі — бурыя ці зеленавата-жоўтыя з характэрным залацістым адценнем. Матрунёнак. Чорныя, як смоль, валасы і буры ад загару твар, высокі рост і магутныя плечы Арцёма вылучалі яго сярод астатніх у людскім патоку. Ваданосаў. // Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл). Бурая карова. Буры мядзведзь.

•••

Буры жалязняк гл. жалязняк.

бу́ры 2, ‑аў; адз. бур, ‑а, м.

Нашчадкі еўрапейскіх (пераважна галандскіх) каланістаў, якія асталяваліся на поўдні Афрыкі.

буры́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бурэння. Бурыльная труба. Бурыльны ключ.

буры́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па бурэнню. Круглашчокі, як дзяўчынка, бурыльшчык Саша Шубіч ввінчваў бурыльныя трубы. Кірэйчык.

бурыме́, нескл., н.

Верш на зададзеныя рыфмы.

[Ад фр. bouts rimés — рыфмаваныя канцы.]

буры́цца, бурыцца; незак.

Разм.

1. Разбурацца, рушыцца, развальвацца. // перан. Разбурацца, аказвацца нежыццёвым.

2. Зал. да бурыць.

буры́ць, буру, бурыш, бурыць; незак., што.

Разм.

1. Разбураць, рушыць; абвальваць. Землетрасенні бураць гарады, Плантацый не шкадуюць ураганы... Лось.

2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.

бурэ́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурыць.

бурэ́ць, ‑эе; незак.

Станавіцца бурым.

бур’я́н, ‑у, м., зб.

Агульная назва буйнасцябловага пустазелля; наогул усякае пустазелле. За гумном.. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’яном нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.

буса́к, ‑а, м.

Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор. Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Колас. Відаць было, як людзі расцягвалі бусакамі бярвенне агнём ахопленых хат. Гурскі.