Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

металаіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і металоідны.

металакера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічнага парашку шляхам прасавання пад ціскам і спякання пры высокай тэмпературы; атрыманне вырабаў такім шляхам.

металакерамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да металакерамікі. Металакерамічныя вырабы.

металало́м, ‑у, м.

Металічны лом.

металано́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У састаў якога ўваходзіць метал. Металаносны пласт.

металапакрыццё, ‑я, н.

Тонкі слой металу, нанесены на паверхню якога‑н. вырабу.

металаплаві́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плаўкі металаў. Металаплавільны цэх.

металапла́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец. Матэрыял у выглядзе металічнага ліста з палімерным пакрыццём. Металапласт створан у Рыжскім політэхнічным інстытуце.

металапраду́кцыя, ‑і, ж.

Прадукцыя, вырабленая з металу. Адгрузка металапрадукцыі.

металапрака́т, ‑у, М ‑каце, м.

Прадукцыя пракатнай вытворчасці. Тэрмічная апрацоўка металапракату.