спіннамазгавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да спіннога мозга або да яго дзейнасці.
•••
спіннамазгавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да спіннога мозга або да яго дзейнасці.
•••
спінны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да спіны; які знаходзіцца на спіне, у вобласці спіны.
•••
спірагра́ма, ‑ы,
Графічны адбітак рухаў лёгкіх у працэсе работы.
[Ад лац. spirare — дыхаць, выдыхаць і грэч. gramma — надпіс.]
спірагра́фія, ‑і,
Запіс работы лёгкіх пры дапамозе спецыяльнага прыбора.
[Ад лац. spirare — дыхаць, выдыхаць і грэч. graphō — пішу.]
спіралепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд спіралі.
спіра́ль, ‑і,
1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.
2. Дрот ці спружына спецыяльнага прызначэння, якія маюць вінтавую форму.
3. Фігура вышэйшага пілатажу.
[Ад лац. spira — выгіб.]
спіра́лька, ‑і,
спіра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спіралі.
спіраме́тры́я, ‑і,
Вымярэнне жыццёвай ёмістасці лёгкіх з дапамогай спірометра.
[Ад лац. spirare — дыхаць, выдыхаць і грэч. metrēo — вымяраю.]
спіра́нт, ‑а,
У фанетыцы — фрыкатыўны зычны гук.
[Ад лац. spirans, spirantis — які дзьме.]