Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пятру́шка, ‑і, ДМ ‑пілы, ж.

Агародная расліна сямейства парасонавых, корань і лісце якой ужываюцца як прыправа да страў. Варылі-гатавалі Паводле строгіх правіл, У меру дадавалі Усякае прыправы: І часначку з цыбулькай, І перчыку з пятрушкай... Кацёл крактаў і булькаў, І смачна дыхаў юшкай. Гілевіч.

пятру́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пятрушкі. Пятрушкавы корань.

пятрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Разм. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). Пахне свежая ралля, пятрэе сухое бадылле, цвёрды чабор хаваецца ў іржэўнік. Чорны.

пя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да пяць. Пяты дзень. Пяты вагон. Пяты год.

2. у знач. наз. пя́тая, ‑ай, ж. Пятая частка чаго‑н. Адна пятая насельніцтва.

•••

Пятая калона гл. калона.

Пятае кола ў возе гл. кола.

Пятае цераз дзесятае; з пятага на дзесятае — непаслядоўна, без падрабязнасцей (расказаць, адказаць і пад.).