Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

металагра́фскі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да металаграфіі (у 2 знач.).

металаёмістасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць металу, якая расходуецца на выраб пэўнай машыны, механізма, будаўнічай канструкцыі.

металаёмісты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які характарызуецца вялікім расходам або спажываннем металу. Металаёмістая машына.

металазна́вец, ‑знаўца, м.

Спецыяліст па металазнаўству.

металазна́ўства, ‑а, н.

Навука, якая вывучае ўласцівасці і будову металаў і законы іх змянення пад уплывам знешняга асяроддзя.

металазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да металазнаўства. Металазнаўчы цыкл лекцый.

металаіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і металоідны.

металакера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічнага парашку шляхам прасавання пад ціскам і спякання пры высокай тэмпературы; атрыманне вырабаў такім шляхам.

металакерамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да металакерамікі. Металакерамічныя вырабы.

металало́м, ‑у, м.

Металічны лом.