Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́нтар, ‑а, м.

1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.

2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.

[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]

ме́нтарскі, ‑ая, ‑ае.

Уст., іран. Які мае адносіны да ментара, уласцівы ментару (у 1 знач.); павучальны. Ментарскі тон.

менто́л, ‑у, м.

Празрыстае крышталічнае рэчыва з моцным мятным пахам; выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і кандытарскай справе.

[Ад лац. mentha — мята і ol(eum) — алей.]

менто́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ментолу. // Прыгатаваны з ментолу, з ментолам. Ментолавая мазь.

ментузо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ментуза. Ментузовая галава. // Прыгатаваны з ментуза.

менуэ́т, ‑а, М ‑нуэце, м.

Старадаўні французскі танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. menuet.]

ме́нцік, ‑а, м.

Кароткая гусарская накідка, абшытая футрам.

[Ад венг. mente — куртка, «венгерка».]

менш, прысл.

1. Выш. ст. да прысл. мала. Дзядуля ляжаў на канапе, накрыўшыся старым кажушком: апошнія дні яму нездаровілася, і ён стараўся менш хадзіць. Якімовіч. Пра сябе самога [Нічыпар] гаварыў мала і яшчэ менш пра сваю жонку. Кулакоўскі.

2. У спалучэнні з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання. Над цёмнымі руінамі і рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. У адказ ім, з вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца не менш задорны свіст паравоза. Брыль. Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка. Лынькоў.

•••

Больш-менш гл. больш.

Менш за ўсё — ужываецца пры ўзмоцненым адмоўі; тое, што і зусім не...

Ні больш ні менш (як) гл. больш.

Сама менш — а) менш за ўсіх; б) не менш чым.

Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.

меншаві́зм, ‑у, м.

Галоўная апартуністычная плынь у расійскай сацыял-дэмакратыі, разнавіднасць міжнароднага апартунізму.

меншаві́к, ‑а, м.

Паслядоўнік меншавізму.