Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вітко́вы, ‑ая, ‑ае.

Здольны павівацца, павойны. Вітковыя расліны.

віто́к, ‑тка, м.

1. Адзін абарот спіралі. Віток спружыны. // Тое, што навіта ў выглядзе спіралі. Віток абмоткі.

2. Поўны абарот вакол чаго‑н. Віток касмічнага карабля вакол Зямлі.

вітра́ж, ‑а, м.

Узор у вокнах, дзвярах са шкла рознага колеру.

[Фр. vitrage.]

вітражы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст, мастак, які робіць вітражы.

вітры́на, ‑ы, ж.

1. Спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў. У вітрынах магазінах, на фасадах дамоў ззялі віншавальныя словы: «З Новым годам, таварышы!» Шахавец.

2. Зашклёныя шафы, скрынкі для паказу розных прадметаў. Злева, на стэндзе, была вітрына з фотаздымкамі перадавікоў-калгаснікаў. Ваданосаў.

[Фр. vitrine.]

вітры́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вітрыны. Вітрыннае шкло.

віту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Спец. Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу.

ві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад віць.

2. у знач. прым. Звіты, скручаны. Віты шнур.