віславу́хі, ‑ая, ‑ае.
З абвіслымі вушамі. Віславухі сабака.
ві́слы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абвіслы. У.. [Змітра] быў аброслы шчацінаю твар, даўно не стрыжаныя віслыя вусы. Мележ.
ві́смут, ‑у, М ‑муце, м.
1. Хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал.
2. Лякарства, прыгатаванае з прэпаратаў гэтага элементу.
[Лац. Bismuthum.]
ві́смутавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вісмуту. // Багаты вісмутам. Вісмутавая руда.
ві́снуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Тое, што і віскнуць.
ві́снуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Знаходзіцца ў вісячым становішчы, звісаць. Вісне галлё. Віснуць рукі. □ У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.
2. Апускацца над чым‑н., навісаць. Віснуць хмары над лесам. □ Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома. Колас. Чорная ноч вісне над шырокай зямлёй. Каваль.
3. перан.; на кім-чым. Ліпнуць да каго‑, чаго‑н.; павісаць. Ды і сама Анюта адчула, што няма ў яе асаблівай патрэбы гаварыць з мужам. І на шыю яму кінуцца не хочацца, як іншыя віснуць. Мыслівец.
вісо́к, ‑ска, м.
Тое, што і скронь. Вузкая.. пасма чорных валасоў, выбіўшыся з-пад шапкі, прыліпла каля правага віска. Кулакоўскі. [Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас ужо серабро на вісках. [Чарнавус:] Ёсць-такі. Крапіва.
вістава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
У прэферансе, бастоне — гуляць супраць партнёра, які аб’явіў гульню.
ві́сус, ‑а, м.
Лаянк. Свавольнік, гарэза; распуснік. Ну проста вока не спускай з гэтага вісуса! І ні просьбы, ні грозьбы не памагаюць. Вітка.
вісю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Разм. Невялікая вісячая цацка, падвеска для ўпрыгожання чаго‑н. // Замёрзлыя каплі вады, каплі смалы, якія звісаюць, і пад. І згадзіліся ўсе: не вяртацца ж назад! А пад вечар прыціснуў яшчэ і мароз. Аж на пысах у коней — вісюлькі ад слёз. А. Вольскі.