Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху большы, чым патрэбна. Велікаваты каўнер. Велікаватая шапка. // Даволі вялікі. Я ўвайшоў у велікаваты пакой з крыху гарбатаю падлогаю пасярэдзіне. Пестрак.

велікагру́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перавозкі вялікай колькасці грузу. Велікагрузны самазвал, поезд.

велікаду́шнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць. Чыгрынаў.

велікаду́шнічаць, ‑чаю, ‑чаеш, ‑чае; незак.

Выяўляць, паказваць велікадушнасць.

велікаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва велікадушнасць. Велікадушны чалавек. // У якім праяўляецца велікадушнасць. Велікадушны ўчынак.

велікакня́жацкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да вялікага князя; належыць, уласцівы вялікаму князю.

велікаму́чанік, ‑а, м.

Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. // Уст. Пра чалавека, які многа пакутуе, мучыцца.

велікаму́чаніца, ‑ы, ж.

Жан. да велікамучанік.

веліка́н, ‑а, м.

Пра каго‑н. незвычайна высокага росту або пра што‑н. вялікіх памераў. Інстытуцкі велікан Іван Вараціла і, усяго росту падпахі яму, Дрозд Мікалай.. забаўлялі студэнтаў. Карпюк.

веліка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да велікан.