буракі́, ‑оў; адз. бурак, ‑а, м.
1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі.
2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі.
3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.
•••
Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.
бурако́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і бурачны. Бураковы сок.
бура́кс, ‑у, м.
Борнакіслы натрый; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы.
[Араб. būrag.]
бурало́м, ‑у, м.
1. Лес, дрэвы, паломаныя бурай. [Віця:] — Учора ведаеш якая навальніца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кіламетры лес палажыла. Максім Рыгоравіч кажа — тысячы дзве кубаметраў буралому. Шамякін.
2. Вялікай сілы вецер; бура, якая ідзе па лесе і ломіць дрэвы. У лесе далёка-далёка шуміць нешта — ідзе буралом. Каваль. Дрэвы вывернуты з карэннем або перабітыя напалам, як быццам тут прайшоў страшэнны буралом. Няхай.
бурало́міна, ‑ы, ж.
Разм. Дрэва, паваленае бурай. [Васіль Раманавіч] саскочыў з бураломіны і сказаў: — Запрашаю, шаноўныя госцейкі, выбраць сабе самы разгалісты куст у нашым багатым маёнтку і адпачываць да самага вечара. Новікаў.
бурало́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да буралому. Бураломнае дрэва, даўно сухое, ляжала пад навіссю галля і вецця. Чорны.
бура́н, ‑у, м.
Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран, і Міцька падае разам са слупам. Кулакоўскі. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. Шыцік.
бура́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бурану. Буранны вецер. // З частымі буранамі. Буранная зіма.
бурапе́ніць, ‑ніць; незак.
Паэт. Бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).
бурапе́нны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Бурлівы, кіпучы. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў.