Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бульбаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто вырошчвае бульбу.

бульбаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне і вырошчванне бульбы.

бульбагатава́льнік, ‑а, м.

Агрэгат для варкі бульбы на свінаферме.

бульбакамба́йн, ‑а, м.

Машына, агрэгат для механізаванай уборкі бульбы.

бульбакапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для канання бульбы.

бульбамы́йка, ‑і, ДМ ‑майцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Прылада для мыцця бульбы.

бульбамя́лка, ‑і. ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прылада для расцірання варанай бульбы.

бульбанарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Нарыхтоўка бульбы.

бульбапаса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для пасадкі бульбы. Бульбапасадачная машына.

бульбасаджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, якой садзяць бульбу. Навясная бульбасаджалка.