Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

баске́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баскета. Баскетныя насаджэнні.

ба́скі, ‑аў; адз. баск, ‑а, м.; басконка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. басконкі, ‑нак; ж.

Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

баско́нка,

гл. баскі.

ба́скскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баскаў; належыць баскам. Баскская мова.

ба́сма, ‑ы, ж.

Род расліннай фарбы для валасоў. Басма — сцёртае ў парашок лісце індыга.

[Цюрк.]

басма́, ы́; мн. ба́смы, ‑аў; ж.

Гіст.

1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў.

2. У час татарскага нашэсця — пячатка з адбіткам партрэта хана.

[Цюрк. басма — адбітак.]

басма́цкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з басмачамі, басмацтвам. Басмацкі рух.

басма́цтва, ‑а, н.

Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух у Сярэдняй Азіі ў перыяд барацьбы за ўмацаванне Савецкай улады, які набыў характар адкрытага палітычнага бандытызму.

басма́ч, ‑а, м.

Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай банды ў Сярэдняй Азіі.

[Ад цюрк. басмак — рабіць налёт.]

басо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.

•••

Басовы ключ гл. ключ.

басо́к, ‑ска, м.

1. Разм. Не вельмі моцны бас. То, бывала, ціўхаў, як малады пеўнік, а то, як па заказу, басок з’явіўся. «Вожык».

2. Струна на шчыпковых музычных інструментах, якая дае нізкі гук.