Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бавоўнаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з ачысткай бавоўны. Бавоўнаачышчальная фабрыка.

баво́ўнавы, ‑ая, ‑ае.

1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай. Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі. Маўр.

2. Атрыманы з бавоўны. Бавоўнавы алей. Бавоўнавая макуха.

бавоўнакамба́йн, ‑а, м.

Камбайн для ўборы бавоўны.

бавоўнанарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Нарыхтоўка бавоўны.

бавоўнанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з нарыхтоўкай бавоўны. Бавоўнанарыхтоўчы пункт.

бавоўнанарыхто́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто праводзіць нарыхтоўку бавоўны.

бавоўнапрадзе́нне, ‑я, н.

Выраб пражы з бавоўны.

бавоўнапрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прадзення бавоўны. Бавоўнапрадзільная вытворчасць. // Прызначаны для прадзення бавоўны. Бавоўнапрадзільная машына.

бавоўнапрадзі́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на бавоўнапрадзільным прадпрыемстве.

бавоўнапрадзі́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да бавоўнапрадзільшчык.