Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фітатро́н, ‑а, м.

Памяшканне, дзе ствараюцца штучныя ўмовы, для вырошчвання раслін.

[Ад грэч. phytón — расліна і thronos — месцазнаходжанне.]

фітатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне лекавымі раслінамі.

[Ад грэч. phytón — расліна і therapeia — лячэнне.]

фітафа́г, ‑а, м.

Спец. Жывёла, якая корміцца расліннай ежай.

[Ад грэч. phytón — расліна і phágos — пажыральнік.]

фітафто́ра, ‑ы, ж.

Грыб, які паразітуе на розных раслінах, а таксама хвароба бульбы, выкліканая гэтым грыбам.

[Ад грэч. phytón — расліна і phthorá — знішчэнне, пагібель.]

фітацэнало́гія, ‑і, ж.

Тое, што і геабатаніка.

[Ад фітацэноз і грэч. logos — вучэнне.]

фітацэно́з, ‑у, м.

Сукупнасць раслінных арганізмаў на адносна аднародным участку, што знаходзяцца ў складаных узаемаадносінах як паміж сабой, так і з навакольныя асяроддзем.

[Ад грэч. phytón — расліна і koinos — агульны.]

фі́фа, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пустая, легкадумная дзяўчына або маладая жанчына, якая думае толькі аб уборах, гульнях і пад. [Макарэнка:] — Калі дзяўчына наша, то ўгаворваць не давядзецца, сама схопіцца за даручэнні, а калі фіфа якая-небудзь, лепш не звязвацца... Новікаў. Возіць жонку-кралю Ён па магазінах: Тая ўся ў каралях — Фіфа, не жанчына. Маеўскі.

фіхтэа́нец, ‑нца, м.

Паслядоўнік філасофіі Фіхтэ.

фіхтэа́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фіхтэанства, фіхтэанца.

фіхтэа́нства, ‑а, н.

Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, заснавальнікам якога быў нямецкі філосаф Фіхтэ.