Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фі́ла, ‑ы, ж.

У Старажытнай Грэцыі — родавая адзінка, роўная племю; пазней тэрытарыяльная адзінка.

[Ад грэч. phylē — племя.]

філагене́з, ‑у, м.

Спец. Працэс развіцця арганічнага свету або асобных яго форм з моманту ўзнікнення жыцця. Філагенез раслін. Філагенез жывёл.

[Ад грэч. phylē — племя і genesis — паходжанне.]

філагенеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філагенезу, філагеніі. Філагенетычнае развіццё.

філагені́я, ‑і, ж.

1. Навука, якая вывучае заканамернасці развіцця жывёльнага і расліннага свету.

2. Тое, што і філагенез.

[Ад грэч. phylē — племя і génos — паходжанне, нараджэнне.]

філадэ́ндран, ‑у, м.

Трапічная вечназялёная дэкаратыўная расліна сямейства ароідных з вялікім перыстым лісцем.

[Ад грэч. philos — сябар і dendron — дрэва.]

філакарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца філакартыяй.

філакарты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да філакартыст.

філакарты́я, ‑і, ж.

Калекцыяніраванне ілюстраваных паштовак.

[Ад грэч. philéō — люблю і фр. carte — паштоўка.]

філаксе́ра, ‑ы, ж.

Насякомае падатрада тлей, якое паразітуе на раслінах. Вінаградная філаксера.

[Ад грэч. phyllon — ліст і xeros — сухі.]

філалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філалогіі, звязаны з філалогіяй. Філалагічны факультэт. Філалагічная навука. // Заснаваны на метадах філалогіі. Філалагічнае даследаванне. Філалагічны аналіз старажытных пісьмовых помнікаў.