фін,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuфін...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «фінансавы», напрыклад:
фі́на, ‑ы,
Лічынка стужачнага чарвяка.
[Ням. Finne.]
фінаге́нт, ‑а,
Фінансавы агент — агент, які займаецца фінансавымі пытаннямі.
фінаддзе́л, ‑а,
Фінансавы аддзел.
фіна́л, ‑у,
1. Заключная частка, завяршэнне чаго‑н., канец.
2. Заключная частка музычнага, тэатральнага або літаратурнага твора.
3. Заключная частка спартыўных спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы.
[Іт. finale ад лац. finis — канец.]
фіналі́ст, ‑а,
Удзельнік фіналу (у 3 знач.).
фіналі́стка, ‑і,
фіна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца фіналам; заключны.
фінансава́нне, ‑я,