Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фісгармо́нія, ‑і, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент, які гучыць падобна да аргана. Дзівосна іграла [бабуля] на фісгармоніі розныя песні і розныя му зычныя творы выдатных кампазітараў. Дубоўка.

[Ням. Fisharmonium.]

фіск, ‑у, м.

1. У буржуазнай юрыспрудэнцыі — дзяржаўная казна; скарб (у 7 знач.).

2. Імператарская казна ў старажытным Рыме.

[Лац. fiscus.]

фіска́л, ‑а, м.

1. У Расіі 18 ст. — чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.

2. перан. Даносчык, паклёпнік. Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.

[Ад лац. fiscalis — казённы.]

фіска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Даносіць, паклёпнічаць, быць фіскалам (у 2 знач.).

фіска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Жан. да фіскал (у 2 знач.).

фіска́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фіску, які служыць справе фіску, казны.

фіска́льства, ‑а, н.

1. Гіст. Дзейнасць фіскала (у 1 знач.).

2. перан. Паводзіны фіскала (у 2 знач.); паклёпніцтва. Зараз .. [Жыгоцкаму] чамусьці здалося, што калі ён зойдзе цяпер са скаргай на Лебедзева, Мешчаракоў абавязкова ўспрыме яе не інакш як звычайнае фіскальства. Мехаў.

фіста́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва з перыстымі лістамі сямейства сумахавых.

2. Ядомы плод гэтага дрэва, які мае форму невялікага арэха.

[Ад фр. pistache з грэч.]

фіста́шкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фісташкі. Фісташкавы гай. // Прыгатаваны з фісташак (у 2 знач.). Фісташкавы торт.

2. Бледна-зялёны, колеру фісташкі (у 2 знач.). Паліто фісташкавага колеру.

фіста́шнік, ‑у, м., зб.

Тое, што і фісташка (у 1 знач.). Зараснік фісташніку.