Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бура́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бурану. Буранны вецер. // З частымі буранамі. Буранная зіма.

бурапе́ніць, ‑ніць; незак.

Паэт. Бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).

бурапе́нны, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Бурлівы, кіпучы. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў.

бура́т,

гл. бураты.

бура́тка,

гл. бураты.

бура́ты, ‑аў; адз. бурат, ‑а, М ‑раце, м., буратка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. бураткі, ‑так; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Бурацкай АССР.

бура́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да буратаў. Бурацкая мова.

бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны. Машара. — А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам. Сапрыка.

бура́чнік, ‑у, м., зб.

Бацвінне буракоў.

бура́чнікавыя, ‑ых, адз. няма.

Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца незабудкі, медуніцы, геліятроп, агурочная трава і інш.